Інцыдэнт адбыўся 27 кастрычніка ў вагоне цягніка Гомель —Куток, пішуць «Моцныя навіны» са спасылкай на ЧП Гомель.

Пасажыр паклаў пакет з курынымі яйкамі на сядзенне і гэтым самым заняў месца. Мужчына зрабіў яму заўвагу.

«Навошта ты свае яйкі сюды вываліў?» — заявіў ён, схапіў пакет з яйкамі і шпурнуў іх.

Успыхнуў канфлікт. Бойку разнялі відавочцы, але мужчыны выйшлі на станцыі «Саколка» і працягнулі высвятляць адносіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0