Яўгена затрымалі ўчора каля 23:00 каля крамы побач з домам. Усю ноч яго пратрымалі ў Цэнтральным РАУС, выпусцілі толькі каля 13-й гадзіны ў чацвер, паведамляюць «Моцныя навіны».

Па словах Яўгена, прычына затрымання — апытанне ў якасці сведкі па справе аб смерці Аляксандра Віхора, якога затрымалі ў першыя дні пратэстаў у жніўні, пасля чаго Аляксандр загінуў, а бацькі хлопца некалькі месяцаў спрабуюць дамагчыся праўды.

У той дзень, 9 жніўня, Яўген Сувораў бачыў момант затрымання Аляксандра на вул. Савецкай у Гомелі і здымаў на камеру тое, што адбывалася.

Раніцай Яўгена адвезлі ў Следчы камітэт для апытання, пасля чаго адпусцілі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру