БелТА
Раніцай 29 кастрычніка стала вядома, што памёр галоўны доктар Гродзенскай інфекцыйнай бальніцы Сяргей Ціхановіч. Смерць калегі пацвердзілі супрацоўнікі бальніцы. Каментаваць прычыну адмовіліся з этычных прычын, піша hrodna.life.
Сяргею Ціхановічу было 53 гады. Ён кіраваў інфекцыйнай бальніцай з сакавіка 2019 года.
Падчас эпідэміі каранавіруса гэтая бальніца першай стала прымаць пацыентаў з COVID-19.





