Мінчук скраў чырвона-зялёны сцяг, і зрабіў з яго бел-чырвона-белы, паведамляе МУС.

Гомельскія аператыўнікі выйшлі на 28-гадовага мінчука, які скраў афіцыйны сцяг з 1-ай цэнтральнай раённай клінічнай паліклінікі сталіцы. З матэрыялу мужчына пашыў бел-чырвона-белы сцяг, які ў далейшым планаваў выкарыстоўваць на пратэстах.

Маладога чалавека затрымалі, пры аглядзе яго кватэры знайшлі сяміметровы бел-чырвона-белы сцяг, пратэстную атрыбутыку і разарваны чырвона-зялёны сцяг.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру