У паліттэхнолага Віталя Шклярава, што прасядзеў амаль тры месяцы ў СІЗА ў Беларусі і выехаў на днях у ЗША, абвастрыліся праблемы са здароўем, і зноў выяўлены COVID-19, распавёў Tut.by адвакат Шклярава Антон Гашынскі.

— 28 кастрычніка, а 3 гадзіны ночы па маскоўскім часе, Віталь прыбыў у Вашынгтон, яго адразу адвезлі ў шпіталь. Цяпер найбліжэйшы тыдзень ён будзе знаходзіцца там. На жаль, яму прыйшоў станоўчы тэст на COVID-19 — паўторны, я нагадаю, у СІЗА ён ужо, мяркуючы па аналізе, на яго перахварэў. Яго зараз абследуюць, лечаць сэрца, праблемы з якім у яго пачаліся пасля перанесенай у СІЗА каранавіруснай інфекцыі, — распавёў Гашынскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?