Wikimedia Commons

Wikimedia Commons

Інаўгурацыя прэзідэнта Эмамалі Рахмона адбылася ў пятніцу ў Таджыкістане.

У Палацы Нацый у Душанбэ Рахмону былі ўручаныя прэзідэнцкія сімвалы — пасведчанне і Знак прэзідэнта Таджыкістана. Цырымонія працягнецца ў палацавым комплексе «Кохі Сомон» (сталічнай рэзідэнцыі ўрада).

Прэзідэнцкія выбары ў Таджыкістане прайшлі 11 кастрычніка. 

Эмамалі Рахмон атрымаў 90,9% галасоў. Яўка склала 85,3%. Былі таксама чатыры «альтэрнатыўныя кандыдаты».

Рахмон кіруе Таджыкістанам з 1992 года, тады ён быў кіраўніком Вярхоўнага савета. У лістападзе 1994-га быў абраны прэзідэнтам, тады за яго прагаласавалі 59%, а ў 1999-м увогуле набраў 97,6%. На выбарах 2013-га года за яго аддалі галасы 83,9%.

У 2015-м Рахмону быў прысвоены пажыццёвы тытул заснавальніка міру і нацыянальнага адзінства — Лідара Нацыі. А ў 2016 годзе ў канстытуцыю краіны былі ўнесеныя змены, якія дазваляюць яму абірацца прэзідэнтам неабмежаваную колькасць разоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0