Увод расійскіх міратворцаў можа стаць «аптымальным рашэннем» канфлікту ў Нагорным Карабаху. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян у інтэрв'ю газеце The Daily Telegraph.
«Я выступаю за ўвод расійскіх міратворцаў у зону канфлікту», — сказаў Пашынян.
У той жа час ён дадаў, што размяшчэнне міратворцаў з Расіі ў гэтым рэгіёне павінна быць ухваленае ўсімі бакамі канфлікту.
У сярэдзіне кастрычніка кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што апошнія дамоўленасці, якія абмяркоўвалі прадстаўнікі Арменіі і Азербайджана, уключаюць увод у Нагорны Карабах міратворцаў. Па словах міністра, яны б гарантавалі «неаднаўленне баявых дзеянняў».
Пасля гэтага ў Крамлі ўдакладнілі, што Расія можа адправіць у Карабах міратворцаў толькі са згоды Баку і Ерэвана, адзначае РБК.