Сёння раніцай, прыкладна ў 7.20, каля дзіцячай цэнтральнай паліклінікі на Мазурава гамельчукі сталі ў ланцуг салідарнасці з медыкамі. У руках удзельнікі акцыі трымалі плакаты са словамі «Дактары з народам!», паведамляюць Моцныя навіны.

Выказаць падтрымку пратэстуючым рабочым таксама ўвечары вырашылі жыхары раёнаў Фестывальны і Волатава. Таксама на адзіночны пікет у парку з плакатам «Ганарымся» выйшаў гамяльчук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0