БелТА

БелТА

Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з калектывам МУС, піша БелТА.

«Я нікога не прымушаю, гэта не мой прынцып. Ні студэнтаў, якія сёння там страйкуюць нібыта, ні рабочых, ні сялян, ні дзяржапарат, ні вайскоўцаў. Нікога не цягну на свой бок. Хочаце — уставайце побач. Я нават за спіны вам хавацца не буду. Пайду туды, куды трэба, куды скажаце, для таго, каб вы не баяліся нікога і абаранілі гэтую краіну», — заявіў Лукашэнка.

«Хто не хоча — Гасподзь з вамі. Магу паўтарыць, што казаў напярэдадні выбараў: толькі ніколі не здраджвайце! Здраднікаў не толькі Гасподзь не любіць, але і тыя, якія сёння завуць вас: «Кідайце, прыходзьце!» Праўда, невядома, куды ісці. Таму глядзіце самі. Гэта прынцыпова. Бо тое, што адбываецца, гэта дэталі. Галоўнае — суверэнітэт, незалежнасць нашай краіны, дзе будзем мы, нашы дзеці і ўнукі заўтра», — падкрэсліў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0