«Адпаведнае рашэнне прынята з мэтай вядзення дадатковых мер па прадухіленні распаўсюджвання інфекцыі COVID-19. Усе супрацоўнікі БДУ будуць забяспечаныя шматразовымі маскамі з улікам змяняльнасці кожныя дзве гадзіны і працягласці працоўнага дня», — гаворыцца ў паведамленні на сайце ўніверсітэта.

Пры гэтым службе аховы і бяспекі загадана не дапускаць ва ўніверсітэт студэнтаў і супрацоўнікаў без сродкаў індывідуальнай абароны, а дэканам і кіраўнікам структурных падраздзяленняў пры наяўнасці прыкмет рэспіраторных захворванняў у студэнтаў і супрацоўнікаў — адпраўляць людзей дадому для выкліку доктара або ў арганізацыю аховы здароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0