Прэс-служба МУС падзялілася сваім бачаннем інцыдэнту, што адбыўся 27 кастрычніка на вуліцы Ленінградскай.

«Учора ў СМІ з'явілася інфармацыя аб тым, што міліцыя затрымала чатырох студэнтаў і даставіла іх у Кастрычніцкае РУУС сталіцы. Некаторыя журналісты паспрабавалі сказіць інфармацыю і паведамілі, што затрыманыя былі «жорстка збітыя».

На вуліцы Ленінградскай група студэнтаў удзельнічала ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Некаторыя з іх стаялі каля дарогі: сачылі за з'яўленнем службовага транспарту з міліцыяй.

Падчас спынення супрацьпраўных дзеянняў чацвёра маладых людзей аказалі супраціў і паспрабавалі збегчы. Адзін са студэнтаў, уцякаючы ад праваахоўнікаў, упаў і разбіў нос», — гаворыцца ў паведамленні.

Пасля разглядаў і складання пратаколаў маладыя людзі былі перададзеныя бацькам і кіраўніцтву ВНУ. Прэтэнзій і скаргаў на дзеянні міліцыянтаў не паступала.

У дачыненні студэнтаў складзеныя адміністрацыйныя пратаколы паводле арт 23.4 КаАП.

Непаўналетніх студэнтаў збілі пасля затрымання. Вось, што яны распавядаюць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0