БелТА

Пра гэта ён сказаў сёння, выступаючы перад міліцыяй.

«Прэзідэнт ніколі не збягаў і не збіраецца збягаць. Я пражыў досыць у гэтым жыцці».

«Але калі хто-небудзь думае, што я зараз сабраўся і звінціў… Слухайце, былі сітуацыі, можа быць, калі хтосьці і дрыжаў. Але вось генералы сядзяць, якія ўвесь час са мной сутыкаліся, бачылі, што ў мяне нават волас не здрыгануўся.

Слухайце, у нас было і складаней, у нас палілі на вуліцах аўтамабілі, анархісты і падонкі з усяго свету прыязджалі ў сярэдзіне 90-х, гэтыя кадры ёсць. Спрабавалі ўзяць штурмам Дом урада, разбівалі палаткі на Кастрычніцкай плошчы. Да гэтага часу памятаю, як гэта было. Мы гэта ўсё перажылі», — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка: Калі хто-небудзь дакранецца да ваеннаслужачага, ён павінен сысці адтуль як мінімум без рук 

Лукашэнка перад міліцыяй: Толькі ніколі не здраджвайце

Вось поўны пераказ слоў Аляксандра Лукашэнкі агенцтвам БелТА.

«Прэзідэнт ніколі не збягаў і не збіраецца збягаць. Я пражыў досыць у гэтым жыцці».

Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, адрэагаваў на некаторыя развагі пра закат палітычнай кар'еры прэзідэнта. «Ды не дачакаецеся! Гэта не значыць, што я буду пасінелымі пальцамі, як казаў, трымацца за гэта крэсла. Не. Палітыка — гэта не толькі прэзідэнт. Мы з вамі рана ці позна сыдзем з гэтых пасад, але мы не сыдзем ад захавання таго, што мы цяпер збераглі. Таму калі вы паклічаце мяне да сабе, калі мы нібыта з вамі будзем на пенсіі, мы яшчэ паслужым гэтай дзяржаве і народу. І калі новы прэзідэнт, генералы, прыйшоўшы пасля нас, захочуць парады і дапамогі, падтрымкі, мы ім акажам. Вось і ўся мая палітыка».

«Але калі хто-небудзь думае, што я зараз сабраўся і свінціў… Слухайце, былі сітуацыі, можа быць, калі хтосьці і дрыжаў. Але вось генералы сядзяць, якія ўвесь час са мной сутыкаліся, бачылі, што ў мяне нават волас не задрыжэў. Слухайце, у нас было і паскладаней, у нас палілі на вуліцах аўтамабілі, анархісты і падонкі з усяго свету прыязджалі ў сярэдзіне 90-х, гэтыя кадры ёсць. Спрабавалі ўзяць штурмам Дом урада, разбівалі палаткі на Кастрычніцкай плошчы. Да гэтага часу памятаю, як гэта было. Мы гэта ўсё перажылі».

«Розніца цяперашняга моманту з тым толькі ў тым, што ёсць шалёная знешняя падтрымка. Тады яна таксама была, але толькі штуршок давалі. А цяпер яны кормяць, кормяць, кормяць гэтых… І зладзілі нам каляровую рэвалюцыю, з'явіліся гэтыя Telegram-каналы, таму яна расцягнулася».

«Вы павінны разумець, што сітуацыя ў нас была няпростая: парламенцкія выбары, праз кавід мы перайшлі ў прэзідэнцкія выбары. Гэта наогул была шалёная абстаноўка. У лячэнні кавіда мы ўзялі спецыяльны курс, які цяпер ва ўсім свеце падтрымліваецца. Але мы ж пра гэта не ведалі, нас дзяўбалі з усіх бакоў. А ўсё было сканцэнтравана на лячэнні людзей».

У такой абстаноўцы, як прызнаў Аляксандр Лукашэнка, магчыма, «былі ўпушчаныя асобныя аспекты развіцця грамадска-палітычнай сітуацыі».

«Мы былі адцягнуты на гэта і выпусцілі. А потым і мяне падкасіла проста ў прэзідэнцкія выбары. Вядома, мы нешта ўпусцілі. Але гэта нас не апраўдвае. Таму сёння даводзіцца рабіць высновы і здабываць урокі з дапушчаных памылак».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру