На першым энергаблоку БелАЭС выкананы пробны пуск турбіны, паведамляе Мінэнерга ў сваім тэлеграм-канале.
«Паспяхова ажыццёўлены так званы першы «штуршок турбіны» на магутнасці рэактара 35%. Турбіну пракруцілі на халастым ходзе і паэтапна павялічылі колькасць абаротаў да праектных значэнняў — 3 тыс. абаротаў у хвіліну. Пуск турбіны — адна з важных аперацый пры падрыхтоўцы энергаблока да пачатку выпрацоўкі электраэнергіі», — гаворыцца ў паведамленні.