Польшча абвясціла пра старт новага этапа стыпендыяльнай праграмы імя Каліноўскага.
Усе адлічаныя ў Беларусі студэнты, а таксама іншыя рэпрэсаваныя, атрымаюць магчымасць працягваць навучанне ў Польшчы.
Польшча дасць ім і стыпендыі. Для 1-3 курсаў — 320 даляраў у месяц. Для 4-5 курсаў — 390 даляраў у месяц.
Права на стыпендыю маюць усе, каго затрымлівалі, звольнілі, збілі ці адлічылі.
0
0
0
0
0
0