Haberturk

Haberturk

Прынамсі дзесяць дамоў у турэцкім Ізміры разбурана ў выніку магутнага землятрусу ў Эгейскім моры.

Адзначаецца, што пацярпелі будынкі ў раёне Байраклы ў горадзе Ізмір. Разбураныя некалькі дамоў, адзін будынак цалкам рухнуў. Разбурэнні ёсць таксама ў ізмірскім раёне Барнова.

Інфармацыі аб загінулых або параненых пакуль няма.

Акрамя таго, землятрус магнітудай 6,6 зафіксаваны ў Грэцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0