Для ААТ «Гродна Азот» сфармаваны рэзерв спецыялістаў, супрацоўнікі, якія перашкаджаюць працы прадпрыемства, будуць адхілены ад выканання абавязкаў. Пра гэта гаворыцца ў заяве генеральнага дырэктара «Гродна Азоту» Ігара Бабыра, паведамляе БелТА.

«З улікам сённяшняй сітуацыі было арганізавана фарміраванне рэзерву патрэбных спецыялістаў як для падрыхтоўкі, так і прыцягнення вопытных кадраў з іншых рэгіёнаў і прадпрыемстваў. Ахвотных аказалася нават больш, чым патрабуецца. Прыйшоў час гэты рэзерв задзейнічаць», — сказаў Ігар Бабыр.

«Прынята рашэнне. Хто хоча працягваць працу, той застаецца ў працоўным калектыве. Тыя ж, хто настроены перашкаджаць нармальнаму рэжыму вытворчасці, будуць адхілены ад выканання абавязкаў», — заявіў ён.

Нагадаем, учора стала вядома пра пошук штрэйкбрэхераў для «Гродна Азоту» ў Магілёве і Гомелі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру