«Трохі спазнюся», — такое паведамленне Наталля Алегаўна даслала пазаштатнаму карэспандэнту Tut.by незадоўга да затрымання. А 16:00 павінна было адбыцца інтэрв'ю, але Наталля Дуліна так і не з'явілася, яе нумар цяпер выключаны.

Фота: Вольга Шукайла, Tut.by

Фота: Вольга Шукайла, Tut.by

— Яна выйшла з універсітэта, і яе забралі, — распавядае адзін з выкладчыкаў Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Як кажа яе калега, дацэнта ля ўніверсітэта затрымлівалі двое: «адзін падышоў, другі падкраўся».

Нагадаем, Наталля Дуліна — адна з выкладчыкаў МДЛУ, якія вырашылі падтрымаць страйк. Яны накіравалі паведамленне пра гэта рэктару.

«Прыняла рашэнне, што па ўласным жаданні заяву не напішу»: з МДЛУ звальняюць найлепшую італьяністку краіны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?