Паведамленне аб выбуху ў кацельні ў Слуцку паступіла ратавальнікам 30 кастрычніка ў 15:35, піша «Інфа-Кур'ер».
Як стала вядома, пры правядзенні пуска-наладачных работ цвёрдапаліўнага катла кацельні, яшчэ не ўведзенай у эксплуатацыю, адбыўся выкід залішняга ціску без гарэння. У выніку здарэння пацярпелі два работнікі, якіх шпіталізавалі.
Будынак кацельні не пашкоджаны. Дапамога ратавальнікаў не спатрэбілася.