У Беларусі была і будзе шматвектарная знешняя палітыка. Пра гэта Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з калектывам МУС, перадае БелТА.

«Мы ж з вамі выдатна разумеем, чаму стварылася гэтая сітуацыя. Гэта ж не толькі таму, што аднекуль там патэлефанавалі, нейкія Nexta і смаркачы ўсякія. Мы з вамі занадта супакоіліся, жывучы ў ціхай, спакойнай, чыстай краіне. Мы думалі, што так будзе і далей. Вы думалі. Скажу шчыра, я ніколі так не думаў. І я напярэдадні выбараў парламенцкіх вас папярэджваў: нам спакойна жыць не дадуць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Вы бачыце нават цяпер. Камусьці не падабаецца наша шматвектарная палітыка. Нават цяпер мяне там падкрытыкоўваюць», — заўважыў палітык.

«Так, у нас была і будзе шматвектарная знешняя палітыка. Таму што немагчыма ці то жураўлю, ці то вераб'ю (як хочаце называйце) ляцець на адным крыле. Мы геаграфічны цэнтр Еўропы. Куды нам падзецца? Расія выдатна павінна нас разумець. Таму што ў іх арол аж двухгаловы, а нам тады трэба чатырохгаловага спарадзіць», — сказаў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь ніколі не адварочвалася ад Расіі і ніколі не адвернецца ад яе.

«Гэта я кажу і цяпер кіраўніцтву Расіі. Калі ў нас будуць бачыць сапраўднага брата, малодшага брата, і будуць да нас ставіцца, як да малодшага брата, абараняючы, падтрымліваючы (так, як зрабіў Пуцін у гэты складаны час), мы ніколі не тое што не кінем камень у бок Усходу і Расіі… Нашай Расіі. Я не ведаю, як вы яе ўспрымаеце… Гэта мая Расія. Мы ніколі так не зробім», — адзначыў палітык.

«Расія — гэта наша, рускія людзі — гэта наша. Мы абсалютна ад іх нічым не адрозніваемся. Так, гэта дзве краіны. Гэта дзве кватэры (адна вялізная, другая меншая), дзе жывуць самастойна дзве сям'і, але растуць з аднаго кораня. Вось уся палітыка. Мы будзем рабіць усё, што выгадна для нашага народа, не ствараючы нікому ніякіх праблем. Вось і ўся шматвектарнасць», — сказаў Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру