Беларускі фонд медыцынскай салідарнасці дапаможа пацярпелым ад рэпрэсій лекарам. Фонд ставіць за мэту абарону правоў медыкаў, якія пацярпелі ад свавольства ўладаў, і развіццё міжнароднага супрацоўніцтва па прафесійнай лініі.

Каардынатарамі фонду выступілі доктар Анастасія Піліпчык, якая кіравала аддзелам па медыцынскім абслугоўванні спартыўных аб'ектаў фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года», і Андрэй Ткачоў, які з'яўляецца адным з арганізатараў руху by_covid.

Фонд цесна супрацоўнічае з супольнасцю беларускіх медыкаў. Яго дзейнасць таксама падтрымліваюць прадстаўнікі беларускай дыяспары і справавых колаў па ўсім свеце.

Падрабязнасці на старонцы Фонду https://www.facebook.com/bymedical2020 і ў тэлеграм-канале «Белыя халаты»: https://t.me/belxalat.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0