Лукашэнка падкрэслівае неабходнасць кантраляваць тое, што адбываецца ў краіне, каб не дапусціць дэстабілізацыі. Адпаведныя заявы ён зрабіў сёння на сустрэчы з калектывам МУС, перадае БелТА.

«Нельга больш расслабляцца, як гэта было да гэтага бунту. Ні ў якім разе, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Занадта расслабіліся. Думалі, што будзе ўсё добра. Трэба зрабіць высновы, трэба атрымаць урокі. Я абсалютна перакананы, што новыя кіраўнікі — я больш чым адкрыта вам распавёў пра іх і пра свае задумы ў гэтым плане — змогуць дасягнуць пастаўленых мэтаў».

«Яшчэ раз падкрэсліваю: галоўны кірунак — гродзенскі, брэсцкі — павінен быць закрыты ад мяжы (у добрым сэнсе слова, каб камар носа не падтачыў) да Мінска. І тут у Мінску ў тым ліку. Мы не будзем цырымоніцца ні са студэнтамі, ні з рабочымі нейкіх прадпрыемстваў», — заявіў палітык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0