Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра падзеі ў некаторых суседніх краінах, прадстаўнікі якіх выступалі з крытыкай беларускіх уладаў, піша БелТА.

«Як я казаў, Гасподзь нам дапамог. Тое, што хацелі яны ў нас стварыць, і сёе-тое зрабілі… Бачыце, што адбываецца. Яны супраць жанчын вывелі армію. Але гэта не супраць жанчын. Гэта дэманстрацыя перад нядзеляй, калі будзе марш на Варшаву, каб патрэсці ўсім: глядзіце, войска вывелі, мала не падасца. А нас жа як папракалі!» — заўважыў Лукашэнка.

«Гэтыя ў Літве нават трох працэнтаў не набралі [не прайшла ў новы склад парламента партыя, ад якой балатаваўся кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус]. Нам тры працэнты давалі, а там нават трох працэнтаў не набралі, — сказаў Лукашэнка. — Гэта за Беларусь».

«І вазьміце на поўдні: яму-та чаго не хапала? Я ўжо яго [імаверна, гаворка ідзе пра прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага] падтрымліваў ва ўсіх пачынаннях, стараўся гэтую Украіну, як толькі мог… Падтрымліваў, абараняў і іншае. Грукнуўся: 37% прыйшло, і нідзе не перамог [гаворка ідзе пра мясцовыя выбары]», — працягнуў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру