З 1 лістапада пакінуць каментары пад артыкуламі на сайце Nashaniva.by будзе немагчыма.

Доўгія гады сайт быў зручнай пляцоўкай для выказвання пазіцыі па самых розных тэмах. Свае меркаванні на ім штодня пакідалі тысячы чалавек.

Аднак падзеі апошніх месяцаў, якія трактуюцца многімі юрыстамі як прававы дэфолт, стварылі пэўную небяспеку як і для каментатараў, так і для Рэдакцыі. 

Многім людзям усё цяжэй выказаць у карэктнай форме сваю пазіцыю наконт таго, што адбываецца ў краіне. Пры гэтым любое рэзкае (але на нашу думку, дапушчальнае) меркаванне цяпер трактуецца чыноўнікамі як «пагроза нацыяльнальнай бяспецы» і можа выклікаць санкцыі.

Спадзяёмся, што адключэнне каментароў на сайце — часовая з’ява, і неўзабаве мы зможам аднавіць дыскусійную пляцоўку. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру