Макрон — злева, архіўнае фота ліпеня 2018 года, БелТА

Макрон — злева, архіўнае фота ліпеня 2018 года, БелТА

Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з мітрапалітам БПЦ Веніямінам, паведамляе прэс-служба.

«Мусульмане ніколі нам не стваралі праблем, — сказаў Лукашэнка. — Я часта кажу, што мусульмане на ўсіх выбарах практычна на 100% падтрымлівалі ўладу і мяне як прэзідэнта. Мы ніколі сабе не дазволім тое, што нядаўна пачаў заяўляць прэзідэнт Францыі аб свабодзе слова і рэлігійных пачуццях: што табе дасць гэта ў краіне, што ты пачынаеш крытыкаваць мусульман? Можа, яму якраз трэба пасярэдніцтва паміж ім і мусульманамі? Я магу яму тут дапамагчы, бо ў мяне з мусульманамі вельмі добрыя адносіны. Але катэгарычна непрымальна ўмешвацца ў пачуцці вернікаў. Мы ніколі сабе не дазволім кідаць камяні ў вернікаў. Мая пазіцыя заўсёды была такой: кожны чалавек павінен знайсці сваю дарогу да храма», — сказаў Лукашэнка.

Нагадаем, што пасля таго, як мусульманін забіў настаўніка школы за паказ карыкатур на прарока Мухамеда, Эманюэль Макрон заявіў пра крызіс па ўсім свеце, які перажываецца ісламам. Таксама ён паабяцаў мадыфікаваць закон ад 1905 года, каб яшчэ больш аддзяліць рэлігію і дзяржаву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0