Хто з футбалістаў чэмпіянату Беларусі зарабляе больш за ўсё? «Трыбуна» апісала фінансавую сітуацыю ў кожным з клубаў вышэйшай лігі.

Яўген Хачарыдзі

Яўген Хачарыдзі

У большасці каманд гульцам плацяць $1000-1500 на месяц, заробкі лідараў часам даходзяць да $3000. Аднак ёсць пяць клубаў-выключэнняў — жодзінскі «Тарпеда-БелАЗ» (максімум — $5000), мінскае Дынама ($10 тысяч), БАТЭ ($15 тысяч), салігорскі «Шахцёр» і брэсцкае «Дынама» ($25 тысяч).

«Трыбуна» называе 8 футбалістаў з заробкам $15 тысяч і вышэй:

Каля 25 тысяч даляраў

1) Сяргей Паліцевіч («Шахцёр»)

2) Нікола Анціч (Сербія, «Шахцёр»)

3) Юліус Сзоке («Шахцёр»)

4) Яўген Хачарыдзі (Украіна, брэсцкае «Дынама»)

Каля 15 тысяч даляраў

5) Станіслаў Драгун (БАТЭ)

6) Ягор Філіпенка (БАТЭ)

7) Эліс Бакай (Албанія, брэсцкае «Дынама»)

8) Павел Савіцкі (брэсцкае «Дынама»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0