Сустрэча прайшла ў фармаце тэт-а-тэт. У пачатку сустрэчы Святлана Ціханоўская выказала спачуванні народу Аўстрыі ў сувязі з нядаўнім тэрактам у Вене.
Себасцьян Курц выказаў салідарнасць з беларускім народам.
На сустрэчы абмеркавалі спосабы мірнага вырашэння палітычнага і эканамічнага крызісу ў краіне і магчымую ролю Аўстрыі ў гэтым працэсе. Таксама Святлана Ціханоўская выказала падзяку канцлеру за цвёрдую пазіцыю Аўстрыі ў пытаннях непрызнання легітымнасці Аляксандра Лукашэнкі і ўвядзення персанальных санкцый. Пасля сустрэчы Святлана Ціханоўская наведала месца тэракту і ўсклала кветкі.