Увечары 31 кастрычніка да 43-гадовага замежніка ў машыну сеў 60-гадовы зямляк і запатрабаваў 4 тысячы даляраў. У выпадку невыканання ўмовы ён пагражаў падарваць земляка, дэманструючы пры гэтым гранату. Мужчына папрасіў даць яму некалькі дзён на збор неабходнай сумы, паведамляе МУС.

Увечары 4 лістапада вымагальнік прыйшоў да дома пацярпелага, дзе яго ўжо чакалі аператыўнікі і АМАП. Падчас затрымання мужчыну ўдалося выкінуць адну гранату. Яшчэ дзве «лімонкі» і паляўнічы нож канфіскавалі міліцыянеры. Выбухованебяспечныя прадметы абясшкодзілі сапёры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0