Сёння дзесяты дзень галадоўкі салідарнасці з Мікалаем Аўтуховічам, якую праводзяць сябры «Маладога фронту»,
а таксама некаторых іншых арганізацый. Паводле прэс‑сакратара «МФ» Таццяны Шапуцькі, у галадоўцы на сённяшні дзень прымаюць удзел 30 чалавек. Двое — Андрусь Цянюта і Глеб Сноркін — праз стан здароўя былі вымушаныя спыніць акцыю салідарнасці.

Намесніца старшыні «МФ» Наста Палажанка кажа: «Хачу сказаць для тых, хто не бачыць сэнсу ў нашай галадоўцы —

ніякага пафасу і самапіяру тут няма.
Мы падтрымліваем чалавека, які памірае за кратамі. Сваёй акцыяй мы хочам заклікаць да агульнанацыянальнай салідарнасці з тымі, хто церпіць за праўду. Данесці да міжнароднай супольнасці праблему палітычных рэпрэсій, якая па‑ранейшаму актуальна».

Сталыя палітыкі, як Аляксандр Казулін, Лявон Баршчэўскі, Мікола Статкевіч галадоўку пакуль што спынілі. «Разам з тым, Аляксандр Казулін абяцаў у 20‑ых днях траўня прабыць некалькі дзён з галадоўнікамі», — кажа Т.Шапуцька.

Наста Палажанка гаворыць, да іх на Ўправу БНФ прыходзіць вельмі шмат наведвальнікаў. «Таму ў асноўным размаўляем з людзьмі, ці чытаем кнігі. Біблію, вось Уладзімір Арлоў свае кнігі прынёс». Прыходзіў Зміцер Вайцюшкевіч, які праспяваў некалькі песень.

Спыняць акцыю салідарнасці «маладафронтаўцы» пакуль не збіраюцца.

Наста Палажанка за 10 дзён страціла 7 кг

Наста Палажанка за 10 дзён страціла 7 кг

Сёння галадоўнікаў наведалі амбасадары Чэхіі і Швецыі

Сёння галадоўнікаў наведалі амбасадары Чэхіі і Швецыі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?