Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад дэмакратаў Джозэф Байдэн, які атрымаў перамогу, плануе падпісаць серыю ўказаў адразу пасля ўступлення на пасаду кіраўніка дзяржавы 20 студзеня. Ён мае намер адмяніць некаторыя ініцыятывы, раней выказаныя дзеючым прэзідэнтам Дональдам Трампам, паведамляюць амерыканскія СМІ.

Дэмакрат мае намер зноў далучыцца да Парыжскага пагаднення па клімаце і адмяніць выхад ЗША з Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Акрамя таго, ён можа зняць забарону на ўезд на амерыканскую тэрыторыю для грамадзян шэрагу мусульманскіх краін і аднавіць праграму, якая дазваляе заставацца ў краіне людзям, якіх незаконна прывезлі ў дзіцячым узросце.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру