Чытачы Tut.by паведамляюць, што студэнтаў, якія навучаюцца ў Літве і Польшчы, зноў не прапускаюць праз мяжу ў Беларусь на аўтатранспарце. Спецыяліст, які прымае званкі на гарачай лініі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, рэкамендуе карыстацца авіязносінамі.

Фота: Інга Шкелер, Tut.by.

У рэдакцыю звярнулася мама студэнткі, якая навучаецца за мяжой.

— Сёння ноччу маю дачку адправілі назад у Вільню на пункце пропуску «Каменны Лог» без усялякіх тлумачэнняў. Дзяжурны Смаргонскай памежнай групы адказаў, што студэнтаў з Польшчы і Літвы не пускаюць у Беларусь наогул, — распавядае жанчына.

Яшчэ адна чытачка даслала аўдыёзапіс размовы са спецыялістам гарачай лініі ДПК, дзе яна спытала, ці пусцяць яе дачку-студэнтку дадому. Спецыяліст па тэлефоне рэкамендавала скарыстацца авіязносінамі для вяртання дадому.

Журналісты таксама патэлефанавалі дзяжурнаму Смаргонскай памежнай групы.

— Шчыра кажучы, у дачыненні да студэнтаў прымаецца прыватнае рашэнне па факце прыбыцця іх у пункт пропуску. Ідуць даклады вышэй, паведамляюцца абставіны іх прыбыцця на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. Дакладваецца і зверху прымаецца рашэнне. Па тэлефоне я не скажу, у які бок будзе прынята рашэнне, — сказаў дзяжурны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру