Сёння ў цэнтры Мінска лукашэнкаўцы затрымалі 56-гадовага Аляксандра Ждановіча. Ён вядомы ўсім беларускім дзецям як Маляваныч, вядучы «Калыханкі». 

Сваяк Ждановіча, Данік, які ў момант затрымання быў побач з ім, расказаў «Нашай Ніве» дэталі. 

«Недзе ля паловы на першую мы з Аляксандрам ішлі па Пераможцаў у бок «Галерэі». Уздоўж дарогі стаялі бусікі з невядомымі, непасрэдна на тратуары былі амапаўцы.

Мы вырашылі ісці далей: у Аляксандра быў пры сабе невялікі драўляны крыжык, ён дастаў яго і пачаў асяняць амапаўцам хросным знакам і чытаць малітву — ён веруючы, валанцёр у манастыры.

Так мы амаль прайшлі ўсіх амапаўцаў, але троху далей адзін з іх крычаў на жанчыну. Аляксандр падышоў да яго і папрасіў не крычаць, у адказ той аддаў загад дваім сваім «узяць яго» — заламалі рукі і завялі ў бус», — расказаў нам Данік. 

Як паведамілі «Нашай Ніве» сваякі, Ждановіча павязуць у Жодзіна да суда — яму дазволілі адзваніцца сваякам з Партызанскага РУУСа. 

Чытайце таксама: Затрыманыя Міс Беларусь і алімпійскі прызёр па лёгкай атлетыцы. Агулам больш за 1000 затрыманых

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру