Кандыдат філалагічных навук Міхаіл Тарэлка знайшоўся сярод затрыманых 8 лістапада.

57-гадовы ўраджэнец Калодзішчаў Міхаіл Тарэлка — супрацоўнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Ён адзін з некалькіх на ўвесь свет даследчыкаў рукапісаў беларускіх татар.

Учора быў затрыманы і іншы вядомы навуковец — лацініст Аляксандр Жлутка.

Праваабаронцам вядомыя 1052 чалавекі, затрыманыя 8 лістапада. Інфармацыі пра колькасць затрыманых ад МУС не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0