Беларускі бок выказаў заклапочанасць у сувязі з «пацверджанымі і задакументаванымі фактамі арганізаванай злачыннай дзейнасці з тэрыторыі Польшчы», паведамляе МЗС.

У МЗС Беларусі 9 лістапада праведзена сустрэча з часовым павераным у справах Польшчы ў Беларусі Марцінам Вайцяхоўскім.

«Беларускі бок выказаў заклапочанасць у сувязі з пацверджанымі і задакументаванымі фактамі арганізаванай злачыннай дзейнасці з тэрыторыі Польшчы, што наносіць шкоду жыццю і здароўю беларускіх грамадзян, грамадскай бяспецы, дзяржаўнай і прыватнай маёмасці ў Беларусі, — заявілі ў МЗС. — Польскаму боку адрасаваны ясны заклік прытрымлівацца сваіх міжнародных абавязацельстваў і прыняць меры па спыненні злачыннай дзейнасці на сваёй тэрыторыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0