Фельчарам і памочнікам доктара часова дазваляецца афармляць бальнічныя лісты. Адпаведны загад ад 10 лістапада 2020 г. № 1191 быў падпісаны Міністэрствам аховы здароўя.

Згодна з загадам Міністэрства аховы здароўя, фельчары і памочнікі доктара па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе могуць праводзіць экспертызу часовай непрацаздольнасцi ў перыяд ўздыму захворвання на COVID-19. Такі супрацоўнік зможа выдаваць бальнічныя лісты тэрмінам да 10 дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0