Фота з фэйсбука Марыі Яромы
Сёння суд Цэнтральнага раёна Мінска разбіраў справу рэдактара аддзела спецпраектаў Tut.by Марыі Яромы. Машу судзілі па артыкуле 23.34. Пакаранне — 13 сутак, піша партал.
Марыю затрымалі ў пятніцу, 13 лістапада, калі ў Мінску праходзілі ланцугі салідарнасці ў памяць аб Рамане Бандарэнкі.
Па словах калег, на судзе Марыя віну не прызнала. Патлумачыла, што жыве недалёка ад плошчы Перамогі, падчас абеду выйшла на вуліцу папіць кавы. Першапачаткова дзяўчыну адвезлі ў Цэнтральны РУУС, а потым у ІЧУ на вуліцы Акрэсціна.





