На гэты Новы год у Шаркаўшчыне Дзед Мароз апране сіняе футра замест звыклага чырвона-белага. Закупку з адной крыніцы сцэнічных касцюмаў Дзеда Мароза і Снягуркі праводзіць Шаркаўшчынскі раённы цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».
Паводле дакументацыі, набываецца сіні касцюм Дзеда Мароза і белы — Снягуркі. Меркаваны кошт першага складае 500 рублёў, другога — 400.
Пазней высветлілася, што Дзед Мароз заўсёды ў Шаркаўшчыне быў у сініх танах, і традыцыю вырашылі не ламаць.





