16 лістапада суддзя Фрунзенскага суда Андрэй Млечка асудзіў на 25 сутак адміністрацыйнага арышту мінчанку Вікторыю, затрыманую напярэдадні на плошчы Пераменаў: на судзе яна распавяла, што цяжарная, паведамляюць праваабаронцы.
Суд праходзіў праз скайп. Затрыманая распавяла, што яна не ўдзельнічала ў мерапрыемстве і не супраціўлялася пры затрыманні, як гэта паказана ў пратаколе. А яшчэ — што яна цяжарная. Але паколькі атрымала станоўчы тэст толькі напярэдадні, стаць на жаночую кансультацыю проста не паспела.
Дзяўчыну асудзілі паводле двух артыкулаў ПІКаАП: ч. 3 арт. 23.34 і арт. 23.4, і шляхам частковага складання прызначаных пакаранняў (15+15 сутак) прысудзілі да 25 сутак адміністрацыйнага арышту. Суд таксама адхіліў хадайніцтва аб выкліку маці дзяўчыны ў якасці сведкі.





