Імёны 1291 затрыманых учора, 15 лістапада, вядомыя праваабаронцам. Агульная лічба затрыманых пакуль невядомая.

Агульная колькасць затрыманняў за час пратэстаў у Беларусі, паводле ўдакладненых і дапоўненых звестак, дасягнула 29 894.

Пратэсты ахапілі ўсю Беларусь: апроч Мінска, выйшлі Гомель, Віцебск, Гродна, Баранавічы, Ліда, Салігорск, Маладзечна, Жодзіна ды іншыя гарады.

Гэта самыя маштабныя палітычныя рэпрэсіі ў Еўропе за апошнія 40 гадоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?