На ebay завяршыўся аўкцыён, на якім быў выстаўлены залаты медаль фрыстайлісткі Аляксандры Раманоўскай, які яна заваявала на зімовай Універсіядзе 2019 года ў Краснаярску, піша Tut.by.

На зімовай Універсіядзе-2019 у Краснаярску спартсменка перамагла ў асабістым заліку, скокнуўшы ў фінале найскладанейшы скачок з трайным сальта. Стартавая цана лота была 900 даляраў, выніковая — 15 000 даляраў.

Вядома, што грошы, атрыманыя за медаль, пойдуць у Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці для падтрымкі пацярпелых спартсменаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0