Традыцыйна ў Мінску і іншых гарадах Беларусі ў нядзелі праходзяць акцыі пратэсту. Сёння яны мелі лакальны характар. У Мінску прайшлі дзясяткі акцый. Людзі выйшлі ў Малінаўцы, на Паўднёвым Захадзе, Курасоўшчыне, Захадзе, Каменнай Горцы, Лошыцы, Чкалаўскім, Сухараве, Зялёным Лузе, Уруччы, Грушаўцы, на метро Пушкінская, вуліцах Багдановіча і Максіма Танка.
Сілавікі лёталі на горадзе на бусах, грузавіках і ў аўтазаках, спрабуючы разагнаць і затрымліваючы пратэстоўцаў.
Усяго ў сотнях лакацый Мінску выйшлі дзясяткі тысяч людзей. Прыкладна ў дзясятку кварталаў колькасць дэманстрантаў перавышала тысячу.
Акцыі пратэсту адбыліся таксама ў абласных цэнтрах і некаторых гарадах. Колькасць затрыманых вымяраецца сотнямі. А гэта азначае, што агульная лічба затрыманых за час пратэстаў сёння перасягнула парог 30 тысяч чалавек.
18:36
18:35
18:31
18:30
18:28
17:21
17:20
17:08
17:06
17:05
17:04
16:24
16:18
16:14
16:13
16:12
16:00
15:35
Імаверна, затрыманы саліст гурта «Петля Пристрастия» Ілля Чарапко-Самахвалаў. Ён з’явіўся ў спісах затрыманых.
15:31
15:17
15:10
15:01
14:43
14:38
14:27
14:20
14:15
14:05
14:03
На Каменнай Горцы затрымалі доктара-рэаніматолага Змітра Салошкіна з непаўналетнім сынам Якубам. Пазней іх адпусцілі. На Змітра склалі пратакол.
14:00
13:50
Закрылі яшчэ станцыю метро «Пятроўшчына».
13:46
13:44
Калона ў Каменнай Горцы да сустрэчы з сілавікамі. Фота Tut.by.
13:42
13:40
Сілавікі наляцелі на дэманстрантаў, якія дайшлі да Юбілейнай плошчы.
13:37
Калону, у якой па Багдановіча рухалася больш за тысячу чалавек, проста зараз разганяюць сілавікі.
13:35
У Дзяржынску людзі выйшлі на марш. Аднаго маладога чалавека супрацоўнікі органаў павялі да сябе ў машыну «для праверкі дакументаў». Кажуць: «Пойдем со мной, поговорим — отпустим, я не собираюсь вас задерживать».
13:27
13:25
13:23
Больш за сотню чалавек выйшлі ў Курасоўшчыне.
13:10
12:59
12:54
Калоны людзей ідуць па Жукоўскага, у Бараўлянах і мікрараёне Сокал.
12:50
Здаецца, канчаткова знік мабільны інтэрнэт.
12:47
Выйшлі на вуліцы жыхары мікрараёна Лебядзіны.
Людзі сабраліся таксама ў Чыжоўцы, Каменнай Горцы, Дамброўцы, Малінаўцы, збіраецца таксама Грушаўка і Усход ды інш.
12:36
Мінская вуліца Някрасава
12:27
Агароджана таксама Кастрычніцкая плошча. На Мяснікова — спецтэхніка і аўтазакі.
12:25
Грамадскі транспарт не будзе спыняцца на праспекце Незалежнасці ад Янкі Купалы да Інстытута культуры.
12:05
У цэнтр сцягнута спецтэхніка, ачэплена плошча Незалежнасці і стэла. Закрытыя 10 станцый метро: ад Плошчы Незалежнасці да Якуба Коласа, Купалаўская і Няміга, а таксама ўсе чатыры станцыі трэцяй лініі.





