Адзін чалавек загінуў, яшчэ тры атрымалі траўмы ў аварыі, якая адбылася каля 10.15 у Гродзенскім раёне, паведамляе абласная ДАІ.
ДАІ
Паводле інфармацыі інспектараў, на 195-м кіламетры трасы Гродна — Ваўкавыск — Баранавічы лоб у лоб сутыкнуліся Audi і Volkswagen.
ДАІ
У выніку аварыі 35-гадовы пасажыр «Фальксвагена», які ехаў на пярэднім сядзенні, ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння. З рознымі раненнямі ў бальніцу даставілі 24-гадовую пасажырку Audi, а таксама 28-гадовага кіроўцу VW. 5-гадовая дачка апошняга знаходзілася ва ўтрымлівальнай прыладзе і была прышпіленая рамянямі бяспекі, таму сур'ёзных траўмаў не атрымала.





