Мужчына і жанчына трапілі пад колы экіпажа ДАІ на праспекце Жукава ў Мінску.
ДТЗ адбылося ў 16.10. Аўтамабіль ДАІ ехаў з боку праспекта Дзяржынскага ў напрамку вул. Чыгуначнай з уключанымі пробліскавымі маячкамі і гукавым сігналам, суправаджаючы калону тэхнікі. Каля дома № 17 па вул. Матросава аўтамабіль збіў дваіх пешаходаў — мужчыну і жанчыну. У выніку ДТЗ пацярпела толькі жанчына.





