УНІАН

УНІАН

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі вылечыўся ад COVID-19. З сённяшняга дня ён ужо выйшаў на працу ў звычайным рэжыме.

«У мяне, нарэшце, адмоўны вынік тэсту на каранавірус. Сам я бадзёры, сам я пазітыўны, бо тэст негатыўны», — напісаў Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале.

Ён таксама заклікаў украінцаў разумець новыя рызыкі і максімальна сябе берагчы — «медыцынскія маскі, самаізаляцыя, сацыяльная дыстанцыя, збалансаваныя вітамінныя праграмы, спартыўны рэжым».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?