БелТА

БелТА

Рэйсы авіякампаніі «Белавія» ва ўсе пункты Расіі (апроч маскоўскага аэрапорта Дамадзедава) прыпыненыя да 24 снежня ў сувязі з адсутнасцю дазволу з боку Расіі, паведамляе БелТА.

У Рыгу, Талін і Ларнаку «Белавія» не будзе лётаць да 14 снежня, у Баку — да 26 лістапада, ва ўсе пункты Грузіі (акрамя Тбілісі) — да 30 лістапада. Палёты ў Ашхабад не будуць выконвацца да 1 студзеня 2021 года. Акрамя таго, да 27 сакавіка 2021 года не будзе рэйсаў у Будапешт і Алматы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?