СК

СК

23 лістапада на абочыне аўтадарогі каля Ліды знайшлі цела мужчыны з прыкметамі гвалтоўнай смерці. Высветлілася, што 63-гадовы мясцовы жыхар ішоў па краі праезнай часткі. Яго збіў аўтамабіль, які рухаўся ў спадарожным кірунку. Кіроўца з месца здарэння ўцёк, паведамляе СК.

Заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 (Парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека). Асобу кіроўцы высвятляюць.

Калі вы сталі сведкам ДТЗ або маеце запіс відэарэгістратара аб падзеях, СК просіць паведаміць пра гэта ва УСК па Гродзенскай вобласці праз тэлефон +375 (33) 621-15-35 (кругласутачна).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0