У Літву з асаблівых гуманітарных прычынаў дазволена прыбыць 653 беларускім грамадзянам, паведаміла BNS.

Гэтае выключэнне выкарыстоўваецца з 11 верасня. З гэтых асобаў 246 ужо ў Літве, 53 папрасілі прытулак.

Такі дазвол міністра ўнутраных справаў выдаецца на падставе матываванай прапановы Мністэрства замежных спраў аб прыездзе іншаземца ў Літву з асаблівых гуманітарных прычынаў, палітычных абставінаў або іншых пагрозаў. Дазволы выдаюцца пацярпелым ад рэжыму і рэпрэсій грамадзянам Беларусі, актыўным прадстаўнікам апазіцыі.

«Пратэсты ў Беларусі не супакойваюцца ўжо чатыры месяцы, усё больш людзей хочуць прыбыць у Літву, і расце колькасць тых, хто просіць прытулак. Мы пастаянна забяспечваем зладжаны працэс выдачы дазволаў з тым, каб у людзей не было перашкод прыбыць туды, дзе яны пачуваюцца ў большай бяспецы», — адзначыла в. а. міністра ўнутраных спраў Рыта Тамашунене.

Грамадзяне Беларусі, якія жадаюць прыехаць у Літву з асаблівых гуманітарных прычынаў, павінны звяртацца ў амбасаду Літвы ў Беларусі і падаць інфармацыю, якая пацвярджае наяўнасць адмысловых гуманітарных прычын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?