Пасол Дзмітрый Мезенцаў упэўнены, што Масква і Мінск знойдуць узаемапрымальнае рашэнне па ўмовах пастаўкі энерганосьбітаў у 2021 годзе па-за палітычнай кан'юнктурай, піша «Інтэрфакс».

Разам з тым Мезенцаў заклікаў да ўліку ўзаемных інтарэсаў.

«Калі адзін бок запытвае «зніжачку» (у цане на газ), то значыць, і іншы бок мае права разлічваць на такі падыход, на «зніжачку» па тых ці іншых групах тавараў — калі мы гаворым аб раўнапраўных адносінах незалежных дзяржаў і гаспадарчых суб'ектаў», — сказаў Мезенцаў.

«Калі мы гаворым аб значных кроках насустрач адзін аднаму — аб паглыбленні ўзаемадзеяння галін, фарміраванні адзінага рынку газу, збліжэнні падатковага заканадаўства, аб блізкасці падыходаў пры правядзенні прамысловай і аграпалітыкі, адкрытасці ва ўзаемадзеянні мытных службаў, аб супрацоўніцтве па дзясятках іншых «тэхналагічных» напрамкаў — на карысць агульнай канкурэнтаздольнасці, перспектыў прасоўвання прадукцыі сумесных вытворчасцяў на новых рынках, то тады перамовы і па тактычных, і па прынцыповых пытаннях будуць паспяховымі і выніковымі», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0