Па вяртанні на радзіму з Егіпта праз Украіну гамельчука Паўла пры перасячэнні мяжы ў пункце пропуску Новая Гута старанна агледзелі. На мытні мужчыну забаранілі правозіць сувенірныя магніты і статуэткі, 1 з 2 літраў алкаголю, запячатаныя ў пакет з Duty Free. Пры гэтым увозіць у Беларусь па мытных правілах можна тры літры алкагольных напояў. Такія дзеянні мытнікаў Павел звязвае з адміністрацыйным пакараннем па ўжо народным артыкуле 23.34 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў), піша Флагшток.

Інспектар прызнаў магніты не рэчамі асабістага карыстання.

«Мяне проста не пусцілі з імі ў Беларусь, праводзілі ў нейтральную зону і сказалі вырашаць там, што з імі рабіць. У выніку іх прыйшлося выкінуць.

На мытні я ў выніку правёў больш за 10 гадзін. За гэты час пагутарыў з кіроўцам трансферу, які распавёў, што зараз заўсёды так з апазіцыяй. І з мужчынам, які вёз 3 літры віна, адзін літр яму таксама ўвозіць забаранілі», — кажа мужчына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0