Інцыдэнт адбыўся 26 лістапада, каля чацвёртай гадзіне ночы.

У міліцыю патэлефанаваў таксіст і паведаміў, што каля дома №8 на Малініна незнаёмы, пагражаючы нажом, забраў у яго мабільны тэлефон і пачак цыгарэт, паведамляе прэс-служба МУС.

Да месца выехала група затрымання Дэпартамента аховы, а пацярпелы паехаў за крыўдзіцелем. Міліцыянты і пацярпелы сустрэліся на вуліцы Крупскай каля кругласутачнай крамы, куды зайшоў зламыснік.

На выхадзе мужчыну спынілі. У адказ ён ударыў міліцыянера нажом і паспрабаваў збегчы. На неаднаразовыя патрабаванні кінуць нож нападнік не рэагаваў і пагражаў расправай. У выніку пасля неаднаразовых папярэджанняў міліцыянт стрэліў з аўтамата ў паветра, а затым і ў нагу нападніка.

Напярэдадні падазраваны пашкодзіў аўтамабіль у Ленінскім раёне, за што распачалі крымінальную справу за хуліганства. У 2018 годзе ён быў асуджаны за прычыненне нажавога ранення работніку ДАІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?