Помнік на магіле мастака, дызайнера і паэта Міхала Анемпадыстава тонка адлюстроўвае эстэтыку гэтага творцы.

«Графіка на помніку — гэта малюнак Міхала, — сказала «Нашай Ніве» ўдава Анемпадыстава Алена Дашкевіч. — А на гарызантальнай паверхні напісана цытата Міхала: «Простыя словы, простыя рэчы».

Гэта цытата з адной з самых вядомых песень на ягоныя словы.

Анемпадыстаў — аўтар «Народнага альбома», а таксама шматлікіх песень гурта «Новае неба». Яго графічныя працы моцна паўплывалі на развіццё беларускай эстэтыкі.

Аўтары помніка — скульптар Канстанцін Селіханаў і архітэктар А. Галякоў.

Анемпадыстаў пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска.

У кнігарнях яшчэ можна знайсці яго фундаментальную працу «Колер Беларусі».

Чытайце таксама: Альбом Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусi»  прызнаны кнігай года

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?